За сабраным ураджаем патрэбны не меншы догляд, чым за тым, што расце ў полі. У гэтым упэўнены супрацоўнікі інспекцыі па насенняводству, каранціне і ахове расялін. У полі зроку супрацоўнікаў інспекцыі – больш за 280 відаў каранцінных аб'ектаў: узбуджальнікаў хвароб, шкоднікаў, пустазелля. Большасць з іх практычна не рэгіструецца ў нашай краіне. Гэтаму спрыяе маштабная работа па ахове расліннага багацця, якая праводзіцца ў краіне.
Як расказала, галоўны аграном па каранціне раслін Наталля Лапаценка, кожная культура падвяргаецца спецыфічным захворванням. Напрыклад, бульбяная моль можа знішчыць да 80 працэнтаў ураджаю бульбы. Значны эканамічны ўрон, пашкоджваецца да паловы ўраджаю, наносіць і бурая гніль. Яе можна распазнаць толькі лабараторнымі метадамі.
У гаспадарках раёна за тым, каб ураджай не “захварэў”, сочаць аграномы. Рэгулярныя абследаванні па наглядзе за захаваннем праводзяць і супрацоўнікі інспекцыі. Адным з самых распаўсюджаных захворванняў спецыяліст па каранціне раслін называе бульбяную нематоду.
– Толькі ў мінулым годзе з аднаго з сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна быў зняты каранцін па гэтым небяспечным захворванні. На працягу 10 год з поля, дзе быў зафіксаваны яе ўзбуджальнік, рабілі пробы зямлі, праводзілі каранцінныя мерапрыемствы, – расказвае галоўны аграном па каранціне раслін Наталля Лапаценка. – Між іншым, ігнараванне нашых рэкамендацый магло мець сур’ёзныя наступствы – захворванне пагражала перайсці на іншыя палеткі.
Распаўсюджваецца яно з часцінкамі глебы. Яны застаюцца на клубнях. Нават прылада працы, на якой засталася глеба, можа заразіць здаровы ўчастак.
– Самым надзейным сродкам прафілактыкі нематоды з’яўляецца чаргаванне культур і вырошчванне нематодаўстойлівых сартоў бульбы, - заўважае Наталля Лапаценка.
Праверыць наяўнасць нематоды можна ў перыяд цвіцення бульбы. Спецыяліст раіць: калі ёсць кусты, якія значна адстаюць у росце, варта выкапаць некалькі і ўважліва разгледзець. Калі ёсць шарыкі заласцістага колеру – знішчыць падазроныя кусты. У кожным з такіх шарыкаў знаходзіцца ад 50 да 1300 яек паразіта, якія захоўваюць жыццяздольнасць да 15 гадоў.
Як адзначае спецыяліст, прафілактыка – лепшы сродак папярэдзіць каранцінныя аб’екты. Большасць з іх – родам з экзатычных краін, іншых кантынетаў. Цяжкасці барацьбы заключаюцца ў тым, што хваробы і шкоднікі лёгка прыстасоўваюцца да ўмоў нашай краіны.
Добрушская районная государственная инспекция по семеноводству, карантину и защите растений. Напечатано в газете «Добрушский край», г. Добруш, октябрь 2017г. |